Вiншаванне
Шмат чаго напаткала ў сумесным жыцці.
І няхай на двары зараз хмарная восень,
Нам з табою наперад ісці ды ісці.
Пяць дзясяткаў гадоў праляцелі, як пташкі,
Ды на скронях застаўся іх след – сівізна.
Чысціня тваёй белай крухмальнай рубашкі
Нагадала мне радасць спаткання без дна...
Пажадаю ўдачы, здароўя надалей,
Мой паплечнік-саратнік, каханы навек.
Нам з табою адольваць усё новыя далі,
Мой адзіны ў жыцці, дарагі чалавек.
Свидетельство о публикации №124111302042
Усіх Вам дабротаў на жыццёвым шляху.
З павагай і радасцю.
Геннадий Трутько 14.11.2024 22:53 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 15.11.2024 09:28 Заявить о нарушении