Настальжы

Лісце апошняе сыплецца з дрэва.

Дожджык вільгоціць пустую мяжу.

Кубачак кавы пяшчотай сагрэе,

Пахкім напоем расквеціць душУ.


І ўспаміны сэрца ўсцешаць,

Сонечным промнем паскораць хадУ.

Хвалі ласкаваю моваю песцяць.

Качка бянтэжыць рачную ваду.


Мрою пачуць зноў зязюлі куванне.

Роснаю сцежкай на золку бягу.

Шчасцем валошкавым стане каханне,

Зорнай вясёлкай складзецца ў дугУ.


         12.11.2024


Рецензии
Валошкавага шчасця ды мiру, астатняе -- гэта НАСТАЛЬЖЫ 🙏

Лариса Демиденко 3   12.11.2024 19:32     Заявить о нарушении