Бывае так, што толькi сам сабе...

***
Бывае так, што толькі сам сабе
Ты самы лепшы ў свеце субяседнік.
Хіба з лістом апошнім на вярбе
Паразмаўляеш, нібы ён - даведнік.

Аб чым табе паведаміць той ліст
І пра які яшчэ раскажа выбар,
Калі вятроў халодных чуеш свіст,
А ў небе хмар варочаюцца глыбы?

І зразумееш, выбару - няма:
Чарговая зіма на падыходзе.
А для душы яна заўжды турма,
Калі усё мярцвее у прыродзе.

12. 11. 2024 г.


Рецензии