Сустрэча з асеннiм лесам

А лес сустрэў гуллівым рэхам,
То вецер гушкаў верхавіны.
Зялёны, гаманлівы - летам,
Цяпер - пануры і маўклівы.

Сям-там яшчэ пад промнем сонца
Блішчыць бярозак пазалота,
у голлі ціўкае бясконца
Сінічка - дзіўная істота.

Ляцяць ад ветрыку імкліва
З бяроз апошнія паштоўкі,
І на рабінах сарамліва
Блішчаць чырвоныя пацёркі.

Лістотай рыжаю усланы
Лясныя сцежкі і дарогі,
Заснулі ціхія паляны
Зімовым сном, бясконца доўгім.

І толькі тонкая бяроза,
Як закаханая дзяйчына,
Не снег чакае і марозы...
А час, калі вясна нахлыне...


Рецензии
Романтично.

Иван Радион   28.12.2024 15:46     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.