Свае грахi я спавядаю ночы...
Свае грахі я спавядаю ночы,
А самы цяжкі, што няпроста жыць.
Было б інакш, дык не глядзеў бы ў вочы
Начнога змроку, што ў маіх - дрыжыць.
Свае грахі я спавядаю Богу
І аб адным малю Яго, прашу,
Каб мне прайсці жыццёвую дарогу
І не запляміць грэшную душу.
09 - 10. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124111000890