Выбары свабоды
Можа ветрык вясною павеяць
І надзею у сэрцы пасеяць,
Што прасветліцца ўсё ж неба просінь!
Што ў душы зноў абудзяцца мары,
Бо закончацца жахі вайны,
Дочкі змогуць дамоў і сыны
Зноў вярнуцца ў Радзімы абшары.
А што стала надзеі крыніцай?
Што дало пазітыву прастор,
Разагнаўшы бяду, як віхор,
Стала што мар тых смелых зарніцай!
Ёю стаў лістападаўскі дзень,
Калі людзі свабоду абралі
І дыктатараў свет напужалі,
Што ім месца не будзе нідзе!
Вось таму і запахла вясною,
Бо дыхнуў захад ветрам свабоды.
Абяруць яго прыклад народы
І жыць мірнаю будуць сям’ёю!
Свидетельство о публикации №124111008410