Каб не заплямiць грэшную душу...
Каб не запляміць грэшную душу,
Ніколі зла ты не рабі другому,
Прымай і сонца лёсу і імжу,
І цішыню яго і грукат грому.
Прымай усё, што дадзена табе,
І не імкніся лёс свой перайначыць,
Нясі жыцця паклажу на гарбе,
Бо без вагі яно так мала значыць.
10. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124111002666