Радок
Табе ўдзячна ад душы.
Пішу, мяне ты спраўна вучыш,
Гучыш набатам у цішы.
Радок гарачы, палымяны,
Прыемна мне твая краса.
На дзіва шчыры, паслухмяны,
Празрысты – летняя раса.
Радок спагадлівы ды чулы,
Людзей абудзіш – прагучыш.
Цябе, радок, народ пачуе,
Бо ты трывожыш, не маўчыш.
Радок прыгожым нарадзіўся,
Пяшчотны, добры, трапяткі...
З радком тым кожны пагадзіўся,
Ён голас сэрца, твор рукі.
Свидетельство о публикации №124111001860