Пока не перепрыгнешь

по мотивам белорусской
народной сказки


на белорусском языке

Пакуль не пераскочыш

Паляўнічыя, вядома,
Любяць крышачку прылгаць,
Седзячы на печцы дома –
Столькі могуць “настраляць!”

Ёсць такая акалічнасць.
Любяць мары. Што рабіць!
І трафеяў паляўнічых
Мараць больш за ўсіх здабыць…

Жыў, быў летуценнік гэткі,
Паляваць у лес пайшоў,
І, выходзячы з палетка,
Зайца пад кустом знайшоў.

Спіць шарак, нібы дзіцятка,
Цёпла, утульна у траве,
Тут яму нібыта хатка
Пад кустом у мураве.

Сыты, тоўсты, адкарміўся:
Летам добрыя харчы.
Паляўнічы прыпыніўся,
Стой, любуйся ды маўчы…

Сэрца радасць напаўняе,
З тытунём капшук дастаў,
Люльку ціха набівае,
Разважаць вось так пачаў.

“Спіць няхай ён, небарака,
Ад мяне ўжо не ўцячэ!
Мо, стаміўся, як сабака?
Патлусцее больш яшчэ!

Як ад сну тлусцеюць людзі,  –
Тлуст няхай збірае ён,
Вось прыбытак ладны будзе,
З палявання добры плён!

Што зраблю, калі застрэлю?
Мяса ў дзежку пасалю…
(Думкі – нібы на арэлях).
А са шкурай што зраблю?

Шкура хвацкая! Не танна
Буду шкуру прадаваць,
Патаргуюся старанна,
Каб паболей грошаў узяць.

Будуць грошы немалыя!
Тут падумаць трэба, брат,
Што купіць за грошы тыя?
Гаспадарка, дзірак шмат…

Курачку куплю, вядома!
Яна яек нанясе,
Кураняты будуць дома,
Не адразу, пакрысе.

Будуць пеўнікі – на мяса,
Курачак прадам ізноў,
Будуць грошы на запасы,
Дачакаюся купцоў.

Потым я куплю авечку,
Што ягнятак прывядзе,
Зноў жа, мяса стаў у печку,
Зноў, бараны ў чарадзе!

Год за годам, развядуцца…
Што рабіць з той чарадой?
На яе купцы найдуцца:
Грошаў мех вазьму, з гарой!

Карабель куплю, мяркую,
Семем, лёнам нагружу,
Ды за морам пагандлюю,
Паплыву цераз мяжу…

Утаргую грошаў “мора”,
Ды вярнуся зноў дамоў,
Скіну лапці ды аборы:
Стану свой сярод паноў!

Так, куплю маёнтак панскі.
У арэнду дам зямлю,
Накладу падаткі – “ласку”,
Бо гуляць і піць люблю!

Буду грозны і магутны,
Буду я на слуг крычаць,
Мужыкам, вядома, чуткі –
Будуць страху наганяць… 

Немалых падаткаў часта
Хтось не зможа заплаціць,
Будуць ад бяды, няшчасця
Нізка кланяцца, прасіць:

“Будзь ласкаў, паночак любы,
Ты з падаткам пачакай,
Як заплацім,  –  будзе згуба,
Дай адтэрміноўку, дай!”

Гучна закрычу, вядома:
"Ты падаткi аддавай!
Што стаiш, нiбыта дома?
Прэч з вачэй маiх знiкай!"

Тут крыкнуў, як мага гучней,
Шчаслівы паляўнічы,
Адразу заяц знік з вачэй,
І тлуст, і грошы зніклі…

Вядома ж, кажуць нездарма,
Як не забіў мядзведзя,
Патрэбы шкуру драць няма:
Здаровы ходзіць недзе!


“Не пераскочыў, не крычы!
Не трэба “Гоп”казаць!”
Напэўна, так мараль гучыць,
Усе павінны знаць…


Рецензии
Знатна однако с зайца пожива;)
А ещё: Мечтать не вредно.Вредно не мечтать.
Хорошее ваше стихотворение. Язык белорусский очень певуч и образен.
С юности ещё помню АНСАМБЛЬ "Песняры" В начале своего творческого пути он назывался "Лявоны" Целое созвездие музыкантов. А песни какие знатные " Косил Ясь конюшину", "Молодость моя Белоруссия","Беловежская пуща" и множество других знаменитых своих песен.
К сожалению, с уходом из жизни Владимира Мулявина, ансамль в значительной степени утерял былую популярность. Но старые песни и поныне любимы в народе.

А ваши стихи мне нравятся:)

Арни Неизвестный   17.11.2024 21:44     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.