Рыжий кот
Не ведаў ні цяпла, ні ласкі.
Зусім адзін сярод турбот
Ён марыў пра кусок каўбаскі.
Сярод людзей быць сіратой
Яму жыццём наканавана.
Таму і летам, і зімой,
Пад кожным дрэвам меў прыстанак.
На свет дамоў, людзей, машын,
Глядзеў кацінымі вачамі.
Багаты свет, а ён адзін
Дрыжэў халоднымі начамі.
Хоць часам рукі дабрыні
Яго кармілі,шкадавалі.
А ноч запальвала агні,
У дамы, кватэры не пускалі.
Каты не людзі, пражывуць,
І так лічылася спрадвеку.
Ды як радкі пераліснуць
Пра жорсткіх недачалавекаў!
Якія крыўдзяць, б’юць, злуюць,
З агідаю да небаракаў.
Як быццам жыць ім не даюць
Няшчасныя каты, сабакі!
Такі і рыжаму кату
Сустрэўся -бачыце, нябёсы?!
У зладжаным людскім гурту
Жывуць пудзілы- крывасосы!
І вось аднойчы коцік знік,
Прайшоў імкліва дзень і тыдзень.
Душа ледзь стрымлівала крык,
І не таіў усмешку злыдзень.
Мінула лета з цеплынёй,
Заплакалі дажджом нябёсы.
Над чалавечай грамадой,
І над людскім, жывёльным лёсам.
Чаму запанавала злосць?..
Чаму няма ў свеце згоды?..
Чаму не бачаць прыгажосць,
Што сатварае нам прырода?..
Пытанняў у неба вельмі шмат,
Ды ў адказ адно маўчанне.
Жаданне час вярнуць назад,
Да дабрыні і спачування.
Не вінаваты толькі час,
Хапала гора ў кожным веку.
Ды ўсё ж залежыць, Люд, ад нас,
Каб зніклі недачалавекі!
Свидетельство о публикации №124110903055