Иван Захарыч Юркин, або Жыццё атрымалася

Иван Захарыч Юркин – почётный Купидон.
Стишата задушевные под чарочку поются.
Про рощу, где калина, да выморочный дом,
С букашечкой в саду и зорачкай на блюдце.
Деревня поманила, и грозный генерал
Припомнил детство резвое и мамины ладони.
Тогда бумагу Ваня напрасно не марал
И думак не носил вотще о Купидоне.
Вернулся-навернулся слезой о журавлях.
Колодцы ополаскивал росою серебристой.
Но прежде поразмыслил над судьбами коллег,
Воздав сыновний долг заслуженным чекистам.
Главнейшая удача – братэрскай згодзе гимн.
На пару заярмоленный с самим Осиашвили.
Аб будзем-не забудзем, с намереньем благим.
В сплетениях корней и прочих скреп-извилин.

16-17.05.2024
PS:
Нейкім бокам-рогам, пад Радаўніцу, мяне вынесла на адметны твор: тэкст гімну саюзнай дзяржаве.

Над Беларусью и Россией
Одна звезда навек зажглась.
Любые времена осилим,
Корнями общими сплетясь.
Всегда беречь мы братство будем
И никогда не предадим,
Заветы предков не забудем –
Союз наш нерушим.

Саюз вялікі і свабодны
Шануем вельмі зноў і зноў,
Таму што ён нясе народу
Братэрства, згоду і любоў.
Заўжды мы разам побач будзем
У працы, марах і ў жыцці,
Наказ бацькоў мы не забудзем
Сяброўства берагчы.

Всегда беречь мы братство будем
У працы, мары і жыцці,
Наказ бацькоў мы не забудзем
И вместе в завтра нам идти.

Даведка да твору ўвогуле:
Кампазітар – народны артыст Расіі Павел Аўсяннікаў. Аўтары тэксту-генерал-маёр Іван Юркін (ад Беларусі) і Сымон Асіяшвілі (ад Расіі).
Прыклаў сваю руку да сутварэння гэтага скарбу і яшчэ адзін выдатнік нашай культуры і змагар за незалежную спадчыну Анатоль Ярмоленка. Як выканаўца і матыватар.
Галоўны Сябрыст Беларусі атрымаў званне Народнага (артыста) ў 1993-м. Як бачна – да Бацькі, якому ён самааддана прыслугоўвае ўжо амаль 30 год. За тое ён (Сябрыст) даўно заслугоўвае званне Дваровага Халуя.
Але ж мяне больш зацікавіла асоба (істота) знакамітага словатворцы – генерала ад КДБ (КГБ) Івана Юркіна.

Нарадзіўся 30 сакавіка 1949, в. Малуноўка (ці – Малунаўка), Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць) – беларускі ваенны дзеяч, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994-1995), начальнік крымінальнай міліцыі – намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995-1996). Генерал-маёр, член ветэранскіх арганізацый МУС і КДБ Рэспублікі Беларусь, Ганаровы супрацоўнік контрразведкі Расіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, піша на беларускай і рускай мовах.

Вось такі Ганаровы…

Адслужыўшы два гады ў арміі, працаваў у Слаўгарадскім раённым камітэце камсамола, дзе праз год быў абраны другім сакратаром райкама камсамола. Затым быў запрошаны на працу ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці, працаваў у Крычаве начальнікам міжраённага аддзела КДБ. З 1989 па 1991 год-памочнік начальніка аддзела ўпраўлення кадраў КДБ СССР у Маскве. З 1991 па 1993 год служыў у інспектарскім упраўленні Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі, працаваў у спецыяльнай камісіі, якая займалася вывучэннем аператыўных і іншых матэрыялаў, звязаных з удзелам вышэйшых службовых асоб Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР у жнівеньскім путчы. З 1993 па 1995 гады працаваў у беларускіх органах дзяржаўнай бяспекі.
З 13 жніўня 1996 года па 5 лістапада 1997 года быў першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2003 год працаваў намеснікам старшыні Камітэта па пытаннях бяспекі Саюзнай дзяржавы. Пасля чаго, да выхаду на пенсію ў 2012 годзе, працаваў пры выканаўчым камітэце СНД, у тым ліку начальнікам аддзела Выканаўчага камітэта СНД па супрацьдзеянні тэрарызму і наркаагрэсіі.

А гэта – ужо аб літаратурна-творчай дзейнасьці…

Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўіны Гай» (2014), «Крыніцы» (2016), «Кахання сярэбраная нітка» (2017), «Вясковае танга» (2018), «Залатыя світанкі мае» (2020). У творчым багажы больш за 250 вершаў, многія з якіх пакладзены на музыку. І. З. Юркін з'яўляецца аўтарам дзіцячых кніг «Пацешныя гісторыі» (2005), «Маша і яе сябры» (2006), «Малекулы ў дзіравых ботах» (2011). І. З. Юркін – пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2011 года», а таксама ўладальнік узнагароды ў намінацыі «Песенны жанр» (за цыкл патрыятычных песень). У 2012 годзе песня на яго словы «Прыязджайце да нас у Беларусь» стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу эстраднай песні ў намінацыі «Лепшая беларускамоўная песня». У 2015 годзе творчы праект «Дзе каліна квітнела...», створаны Іванам Юркіным у суаўтарстве з мастацкім кіраўніком ансамбля «Сябры» Анатолем Ярмоленкам і кампазітарам Алегам Елісеенкавым, адзначаны прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва. Іван Юркін – аўтар больш за пятнаццаць песень Анатоля Ярмоленкі, у тым ліку «Вёска мая», «Салаўіны Гай», «Дажджы», «Сярэбраныя росы», «Васільковае поле», «Свята Перамогі», «Прыязджайце ў Беларусь». Член Прэзідыума Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы, пераможца конкурсу «Грамадзянскія сімвалы Саюзнай дзяржавы» (сааўтар гімна Саюзнай дзяржавы). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты Купідон».

І да гэтага часу – не Народны Пііт!? – Несправядліва! Пры гэткай шчырасьці, пладавітасьці і таленавітасьці.


Рецензии