Беларусачка мая

З ранку я касу бяру,
мяне чакае чыста поле.
І іду касіць траву.
Каб сена даць сваёй карове.
Сонейка раса,ды кветкі,
Пеўнік будзіць вёску ўсю.
Міма мяне ідзе суседка,
Ёй я ўсмешку сваю падару.
 
Прыпеў:
Беларусачка мая,
Назаві сваё імя,
Тваі вочы аганькі,
Як блакітныя вянкі.
Беларусачка мая,
кахаю вельмі цябе я!
На мяне ты паглядзі,
Застануся да раніцы.

Мне спадабалася дзяўчына,
Зусім страціў свой спакой.
Яе вочы,нібы сапфіры.
І не трэба мне другой.
Каса русая па плечы,
Вочы зоркамі гараць.
Чакаю нашай я сустрэчы.
Каб цяпло сваё аддаць.

Працы шмат перарабіў,
за цэлы дзень у полі.
У клуб мясцовы закаціў,
каб адарвацца ўдоваль.
Гучна музыка гуляе,
бачу,побач танцуе яна
ад яе погляду душа замірае.
Беларусачка каханая мая.




    10.2024


Рецензии