Учора была Казанская...
Учора была Казанская.
Лісце апала з дрэў.
Вецер адзенне панскае
Занач сарваць паспеў.
Толькі адзін лісточак:
Малы залаты Хрыстос.
Бярозы маёй сыночак
Да мамы нібы прырос.
Левай рукой трымала
Бяроза ўвесь дзень лісток.
Іх засталося мала,
Наогул адзін сынок.
Летам было іх многа,
Хор галасоў звінеў.
Забрала сыноў дарога,
Толькі адзін шчэ тлеў.
Учора была Казанская.
Лісце апала з дрэў.
Песню сваю цыганскую
Вецер жалобна пеў.
05. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124110500316