Мой крок...
Вядзе мяне кудысь па моху леса.
Нібыта нехта той паход прадрок,
Наперадзе зялёная завеса.
Няспешна, не размашыста іду,
Журботнаю красою наталіцца.
Размеранай назваць маю хаду
Хіба лянівы толькі ўхіліцца.
Натхнёным, маршавым стаў раптам крок,
Баравікоў я бачу прад сабою.
Напэўна, мне дух лесу дапамог
Лагоднай шчодрай споравай сяўбою.
Натруджана хадзіла нездарма,
Грыбы знайшла, у кошык – там ім месца.
Рукамі сабірала іх дзвюма,
Падсмажу з салам – добра іх наесца.
Свидетельство о публикации №124110502073