Каб напоуненай даплысцi...
Каб напоўненай даплысці
Да мяжы у забыццё,
У сябе ўбірае лісце
Зноў душы маёй жыццё.
Пераплавіць і народзіць
Не адзін яшчэ радок,
Па апалым лісці ходзіць,
Бы шукае свой выток.
А выток жыцця - крыніца,
З якой восень п'е ваду...
Разам з рыжаю лісіцай
Да крыніцы прыпаду.
04. 11. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124110402921