Атрасала восень лiсце...

***
                    Спраўляла восень атрасіны...
                                          Анатоль Кудласевіч

Атрасала восень лісце
Непатрэбнае з асіны.
Не знайшла другога выйсця
І спраўляла атрасіны.

А душы патрэбна плысці
Па атрэсенай Айчыне,
Каб успомніла калісьці
Пра таго, хто быў ёй сынам.

Пра таго, хто ўголас плакаў,
Калі лісце атрасала,
Калі дождж халодны капаў
На перон яе вакзала

Ўслед сынам, што пакідалі
Неба хмурнае - Айчыны,
Нібы разам з ім спраўлялі
Свята смерці - атрасіны.

04. 11. 2024 г.


Рецензии