Крынiца гаманлiвая

Крыніца гаманлівая
Над Нёманам спявае.
Як дзеўчына руплівая,
Калі вянок звівае.

Крыніца, ты гаючая,
З вадзіцаю жывою.
Вякамі ты кіпучая
З павадкай агнявою.

Крыніца, ты бруістая,
Як жвавая дзяўчынка.
Крыштальная ды чыстая,
Бяжыш без перапынку.

Крыніца срэбраводная,
Дачка зямельцы роднай.
Свавольніца свабодная,
Табе сяброўкай годнай.

Крыніца – неба аркаю
Над светлаю вадою.
Зімой і ўлетку шпаркая...
Будзь вечна маладою!


Рецензии