За шлях блудлiвы цi праудзiвы

Апошнi крок, здаецца, робiм ў пустату,
Душа нiбыта раствараецца ў паветры.
За што й калiсь праложыць лёс сваю мяжу?
Развее, цi схавае за стальныя дзверы?

Нядбайна загубiць у бездне Дух Святы,
Не верыцца, прырода сцiплая, надзiва.
Пракладвае эфирам дбайныя масты,
Прасее Дух, калi ступiў на шлях блудлiвы.

На шалях мiраздання зрушыўся баланс:
Дабро i зло валтузяць сэрцайка сусвету.
На вечы Божай пазавуць кагосьцi з нас,
Не выпадкова, не прайграных у рулетку.

Каб зноў святло i цемру ды дабро са злом
Духоўнай мудраю рукой ураўнаважыць.
Каго хваробаю, каго лiхiм мячом
За шлях блудлiвы, цi праўдзiвы – учарашнi.

Бывае зло нясе ў руках сваiх святло,
Гуртуе моц, арлiныя даруе крылы.
Дабро, калi на жарты многа, як ярмо
Звiвае раўнадушшам, адбiрае сiлы.

Бяздумна Ноя човен не ўсплыве з вякоў,
Калi ва ўсiм царыцаю святая мера,
Нектар, каб свет духоўны шлях на зорку вёў,
Ды путы даўнiя гарэлi, як папера.


Рецензии