чаканне вясны

Летнія тэрасы адляцелі у вырай
з іншымі птушкамі на цёплы поўдзень.
На вуліцах горада М прахалодна і сыра.
Ды яшчэ трохі паменела гуляк і боўдзіл.

На вуліцах апошнім часам звычайна ціха.
Ціша упаўзае ў сэрцы вужом і гнёзды
Робіць, старанная слізкая маці-вужыха.
Апякуе душы на зіму, абы не назаўсёды

Адзімаваць, праспаць і прачнуцца увесну,
Прыадчыніць марудна хаця б адно вока.
І дзівіцца шчыра як з гнёздаў цесных
На прастор лятуць чырвонакрылыя цмокі.


Рецензии