Дзе ты мой ранак...
Летам шчэ п'яны,
Зачараваны
Звонкасцю рос.
Цёплы, надмірны
Дзе ёсць твой вырай
Шчасця і слёз?
Выйду на бераг
Надзеі і веры –
Дзе мой крылаты
Фрэгат?
Толькі шпалеры
Імглістасці шэрай
І ўсеабдымна туга.
Чысты і снежны,
Няўлоўна-бязмежны
Крок твой і шлях,
Месяц прадзім'я,
Радні і Радзімы
Выспеў на млечных палях.
2.11.2024 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №124110301958
Не без суму ў месяц прадзім'я, бо... Дзяды, так хораша Вы пра гэта тут сказалі.... але ж заўсёды з Надзеяй на лепшае!
З упэўненасцю ў зіму, добра падрыхтаваліся (пра "Хлебнае" ))
З павагай!
Гарунова Святлана 16.11.2024 09:25 Заявить о нарушении
бабуля ставіла напярэдадні на стол хлеб-соль, бывае і нейкія стравы, свечку, каб сустракаць дзядоў-прадзедаў на вячэру. А ранкам ішлі на імшу.
Ведаеце, мама і тата сніліся за тыдні два перад тым. А хлеб, вядома ж, святое...
З сустрэчнай удзячнай павагай да Вас,
Ядвига Довнар 16.11.2024 11:10 Заявить о нарушении
Ваш сон, думкі, адчуванні напярэдадні - абуджаючыя знакі і выліліся ў стужку вобразаў, Вы ўсё і выказалі... Вельмі ёмка, вытанчана, як сэрца ўзрушанае падказала. Дзякуй, Вам, Ядвіга, і за ўспамін пра сваё, за мову!
Гарунова Святлана 16.11.2024 19:10 Заявить о нарушении