Вецер лiсце яблынь косiць...

***
Вецер лісце яблынь косіць.
Просяць яблыні цяпла.
А душа яго не просіць,
Бо і тое аддала,

Што было у ёй калісьці...
Плысці б ёй з асеннім днём,
Патанаць у жоўтым лісці,
Падаць срэбраным дажджом....

Ёй не трэба ні прызнання,
Ні выдання яе слоў,
Ні бязмежнага кахання,
Нават - матчына любоў.

Ёй патрэбна як калісьці
У сябе ўбіраць жыццё,
Каб напоўненай даплысці
Да мяжы у забыццё.

02. 11. 2024 г.


Рецензии