Родная зямля

Я ўдзячна зямлі сваёй роднай,
Што карміла-паіла мяне.
Загадала: «Павінна быць годнай,
Той, якую бяда абміне».

Безупынна зямелька вучыла:
«Не забудзь пра свой сонечны край».
Спадзявалася, пільна сачыла:
«Асаблівасці ты падыграй».

Без зямельцы сваёй мы закуты,
Іншаземцы захочуць сагнуць.
Холад, голад, вядомы пакуты,
Без карэнняў так лёгка тануць.

Дождж вясновы, ён быццам спявае,
Так зярнятак чакаюць палі.
Як вясною ўсё ажывае,
Цёплы пар нібы подых зямлі.

Я ўдзячна зямельцы радзімай,
Без яе быць не можа жыцця.
Заварожыць мяне свет раслінны,
Цуд кахання мой да забыцця.


Рецензии