Зноу вясну прарочыць восень...

***
Зноў вясну прарочыць восень,
Залівае сад дажджом.
Вецер лісце яблынь косіць
І кідае іх на дом.

Сон таксама штось прарочыць:
Мама, цётка, дзядзька, я...
Каб не дождж, у лес бы крочыць
Зноў па зелені жніўя...

Завіталі ноччу ў госці,
Гаварылі да відна...
Вецер лісце яблынь косіць.
Зноў народзіць іх вясна...

01. 11. 2024 г.

Заўвага аўтара: жніўё - іржышча (гомельскі дыялект).


Рецензии