Наш шлях
Не казаў, што няма больш надзеі.
Я шукаў сцежку волі і шчасця адну,
Але тую, што сэрцы сагрэе.
Але тую, што мары абудзіць ізноў
І ўдыхне ў грудзі прагу свабоды,
Тую сцежку, якая праз гром перуноў
Абвяшчае вясну ўсёй прыроды!
Сцежкай тою патрэбна без стомы ісці,
Разбіраць прэч завалы і ямы,
Каб яна нас вяла да прагрэсу ў жыцці,
Нас вяла б на шлях ходжаны самы.
На той шлях, што народы вядзе ў дабрабыт
І не хлусіць пустых абяцанак,
Не люляе братэрства і роўнасці міт,
А святлом ззяе волі заранак.
Дзе свабодна існуюць і пляны, і дух,
Дзе няведамы гром пяцігодак,
А народы жывуць без аўральных напруг,
Без пацёмкінскіх вёсак і сходак!
Не паклічу ніколі народ я да сну,
Бо сон - гэта жыццё у няволі!
Мы павінны гукаць ачышчэння вясну,
Вясну нашае лепшае долі!
Свидетельство о публикации №124110102595