Галiнка бэзу
леанід ПРАНЧАК
Раманс
Галінка бэзу за акном
Пад колер позняга світання
Сагрэла воблачнае ранне
Сваім загадкавым святлом.
У некранутай цішыні
Дыханне ветру і лістоты,
Жаданне шчасця і пяшчоты
І аніякай мітусні.
Ліловы бэз
Ад неба да зямлі.
На сцежцы растаптаныя пялёсткі.
І толькі водар – шчасця адгалоскі,
Калі з табою разам мы былі.
Аблокаў белых крыгаход.
Спакой, узнёсласць і лагоднасць.
Галінка бэзу – сум і роднасць,
Што працінаюць навылёт.
Безабаронная краса…
У горкім водары самотнасць.
Галінка бэзу – незваротнасць,
Мая няўцешная сляза.
Ліловы бэз
Ад неба да зямлі.
На сцежцы растаптаныя пялёсткі.
І толькі водар – шчасця адгалоскі,
Калі з табою разам мы былі.
01.11.2024
P.S.
Публічнае выкарыстанне і распаўсюджванне
тэксту ГАЛІНКА БЭЗУ
(за выключэннем выкарыстання ў асабістых мэтах)
толькі
з дазволу Аўтара.
Свидетельство о публикации №124110101958