Перад цемрай зiмняй ночы...
Перад цемрай зімняй ночы
Беларусі дарагой
Восень ёй вясну прарочыць
І прарочыць просінь ёй.
Пройдзе ноч і цемра знікне,
Бы сплыве яна ў нябыт,
І вясна зямлю аклікне,
Ёй падорыць каларыт.
Гарманічных суадносін
І адценняў будзе шмат.
Зноў вясну прарочыць восень,
Залівае сонцам сад...
Перад цемрай зімняй ночы.
31. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124103102819