Хлеб духмяны...

Дух ад хлеба – цёплы, смачны,
Старажытны, ён святы.
Як жа хлебу ўсе ўдзячны!
Дапамог трымаць пасты.

Не было з пякарні хлеба,
Ў кожнай хаце – каравай.
Розчын гаспадынь – патрэба,
Зберажы ды не зявай!

Не засох бы, не зацвіў бы,
Зберагалі, як маглі.
Каб ад вільгасці не згніў бы,
Ў барацьбе перамаглі.

Печы жар, бялюткі попел,
Можна хлеб туды саджаць.
Пакрапіць вадой – шмат кропель...
Будзем з хлебам – пажадаць!

Хлеб у кожнай гаспадыні,
Ліст капусны – падыход.
Вёска – гэта ж не пустыня,
Так жыў некалі народ.


Рецензии
Здравствуйте, Татьяна!
Спасибо большое Вам за прекрасные строки на родной мове о хлебе!
Очень понравилось прочтение!
С уважением,
Ирина

Ирина Борис   31.10.2024 19:53     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Ірына, за добрае слова водгука! З удзячнасцю!

Татьяна Цыркунова   01.11.2024 08:38   Заявить о нарушении