Восеньскi падарунак

Шчымліва пяшчотны душы падарунак:
Лістоты асенняй кілім!
Нясе бурштын лісця
Цяпла пацалунак
І сонейка свеціцца ў ім!

Няхай даражэй ізумруд, дыяменты,
Ды сэрцу найбліжэй  бурштын,
Даруе ён сэрцу ўспамінаў мамэнты
І чуласць прайшоўшых хвілін.

У траўні накіне лес вэлюм вясновы,
Расквеціцца долаў кілім,
Але бліжэй сэрцу майму бурштыновы,
Бо памяць стагоддзяў у ім!


Рецензии