Дым кастрычнiка есць вочы...
Дым кастрычніка есць вочы
Перад вечнаю зімой.
Я спрачацца не ахвочы
З гэтай восенню святой.
Хай яна ідзе, сыходзіць,
Пазбаўляецца красы,
Лісце шпарка карагодзіць,
Сцеле нізка верасы.
Я спрачацца не ахвочы
Нават і з самім сабой
Перад цемрай зімняй ночы
Беларусі дарагой.
30. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124103002858