Зноу кастрычнiк лiсце палiць...
Памяці расстраляных паэтаў
у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г.
Зноў кастрычнік лісце паліць
Перад доўгаю зімой...
А мяне хвалюе памяць
Расстралянай ночы той...
Чорнай ночы і не зорнай...
Зорным падалі дажджом
У глыбокія разоры -
У лясны нечарназём...
Курапаты... Скрып лапаты...
Аж да самае вайны...
І няхай не кожны пяты,
Але лепшыя сыны...
Памяць той крывавай ночы,
Расстралянай ночы той...
Дым кастрычніка есць вочы
Перад вечнаю зімой...
29. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124102907260