У нязведаныя далi...

***
У нязведаныя далі
Сцежка роздуму бяжыць.
Коціць вецер лісця хвалі
І кідае на мяжы.

Рыжыя бярозы-лісы,
А дакладней, дзве лісы
Дзівяцца на кусцік лысы
Прыдарожнай паласы.

І бяжыць, імкне у далеч
Таямнічы роздум мой,
А кастрычнік лісце паліць
Перад доўгаю зімой...

29. 10. 2024 г.


Рецензии