Уся ад лiсця залатая...
Ўся ад лісця залатая,
Ў роздум сцежачка бяжыць.
Беларусь мая святая,
У якой нялёгка жыць.
І ніхто не падтрымае.
Кожны хоча ухапіць
Хоць кавалак таго раю,
У якім спакойна жыць.
Ну, а мне няма спакою.
Ў роздум сцежачка бяжыць.
Ці, якая ёсць, такою
Беларусь павінна быць?
Абезмоўленай грахамі.
Іх за век не адмаліць.
Не давалі жыць вякамі
Мове, што павінна жыць.
І на праўду, і на крыўду
Поглядам народа жыць.
Іх, як тую рэчку Грыўду,
Немагчыма заглушыць.
Заглушалі, асушалі...
Рэк усіх не асушыць.
У нязведаныя далі
Сцежка роздуму бяжыць...
28. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124102803869