Цяжар
Не мною запушчаны свет.
Чаму ж так балюча, так давіць гарою
За іншым разбіты завет?
Чаму гэткі сорам, нібыта сусвет быў
Нягоднай дамашкай маёй?
Маёю памылкай, маім «Я ж не ведаў!»,
Віны непад'ёмнай бядой?
Нібыта бяздумнае гэта стварэнне —
Мне пекла: ідзі, пажыві
У вытвараных абы як сутарэннях,
Смяротнасці, болю, крыві.
Не мною замоўлена, хочацца верыць,
Але мая памяць — падман.
Адно застаецца: хаця б адны дзверы
Няхай перакрыюць дурман.
Свидетельство о публикации №124102803221