У закiнуты дом па забруджанай сцежцы...
Буду доўга ісці, ледзьве ногі цягнуць.
На мяне ты калісьці глядзела з усмешкай,
А цяпер толькі вокны пустыя гудуць...
І нікога ў акне, і ў пакоі нікога,
Забаўляецца вецер з фіранкай старой.
І маўклівая затхласць за цёмным парогам
Раз'ядае паволі асеннюю золь.
Не гарыць і святло, і гадзіннік не цікне,
Толькі мышы скрабуць у падполлі глыжы,
Кіпцюрамі здзіраюць кавалкі душы,
А пад вокнамі яблыня ссохлая нікне...
Ты калісьці жыла і лістотай буяла,
Ды аднойчы пагаслі у хаце агні,
І праз некалькі дзён ствол прагніў у камлі,
І нічога цябе на зямлі не ўтрымала...
Свидетельство о публикации №124102708236