Важна - выбiцца у людзi...
Важна - выбіцца ў людзі,
У паэты - не трэба
Ні выбівацца, ні прабівацца,
Ні прарывацца, ні рвацца.
Важна выбіцца ў людзі:
На дарогу - у неба,
У паэты - не трэба!
Кавалачак хлеба
Важна мець свой працоўны,
Мазольны, назоўны,
Намінальны, а не давальны,
Той кавалачак хлеба,
Які выражаецца вартасцю глебы,
З якой выбіваецца зерне - у неба.
Важна выбіцца ў людзі,
А не біць сябе ў грудзі
І крычаць на ўвесь свет,
Што ты лепшы паэт.
Важна выбіцца ў людзі,
Каб дыхнуць на ўсе грудзі.
27. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124102700475