Кроч у лес, каб песню ладзiць...

***
Кроч у лес, каб песню ладзіць,
Нат нягледзячы на дождж,
Каб кару асінкі гладзіць,
Каб грыбок пакласці ў кош.

Кроч у лес, пакуль жывая
Восень лісцем так дрыжыць
І, ад лісця залатая,
Ў роздум сцежачка бяжыць.

27. 10. 2024 г.


Рецензии