Гармонiк
У старога гармоніка лад хрыплаваты,
Пераборы яго па вагону плылі.
То сляпы гарманіст, без віны вінаваты,
На гармоніку іграў песні роднай зямлі.
Ён паранены быў недзе пад Маладзечна,
Страціў зрок свой на той, на мінулай вайне.
З лазарэту пайшоў па краіне знявечны,
Толькі вочы заплюшчыў сляпыя свае.
Той гармонік Расія яму даравала,
З ім пакінула побач нібы ў забыцці.
То яна ў далячынь яго благаслаўляла
І шляхі тыя зычыла з верай прайсці.
Крочыў шляхам ён тым, што быў дадзены лёсам,
Спрабаваў і з калецтвам змірыцца хутчэй,
Але беглі нястрымана горкія слёзы
Па шчаках з невідушчых свет белы вачэй.
З дапамогай спяшаліся людзі ў дарозе,
Як маглі, ветэрана яны бераглі,
Селянін, калі трэба, падвозіў на возе,
А жанчыны ўздыхалі, ўслед слёзы лілі.
Вёз вагоны цягнік праз Сібір і салдата,
Праваднік дапамог доўгі шлях перажыць.
А калі ён зайграў, было дужа багата
Той на сэрцы тугі – можна розум згубіць!
Праз хвіліну не чутна ў вагоне гаворкі,
Толькі грае гармонік, кранае матыў,
І вагон у журбу пагружаецца цвёрды,
Нібы нехта да сэрца агонь прытуліў.
Узяла іх за рукі нібыта Расія,
Тыя гукі пачуўшы, павяла, а яны –
Папялішчы убачылі, як галасілі
Там жанчыны, а недзе гудзелі званы.
Маці плакалі там, дзе былі папялішчы,
Дзе быў попел ад спаленых ў вёсачках хат.
Яны дзетак шукалі, а вораг іх знішчыў,
Разам з імі заплакаў калека-салдат.
Можа, там яны недзе, дзе лугі і пагоркі,
Дзе ваўчыная зграя аднойчы прайшла.
Можа, там, дзе ў раўніны ўглядаюцца зоркі,
Ці у стэпе, што снегам зіма замяла.
І ляжыць там сынок, у грудзях яго рана,
Ля ракіт ў чыстым полі забіты штыком.
Не абмыюць яго рукі маці старанна,
Не накрые Радзіма сваім дываном.
Калі помста ёсць дзе – то туды наш напрамак,
Бо забітыя дзеткі жывых нас завуць.
З іх ахвярнай крыві, з незагоеных ранак
Гваздзікі з цягам часу з зямлі прарастуць.
Мы дагэтуль не бачылі жаху такога,
Вось і неба счарнела ад болю ужо.
"Пачакай, гарманіст, дзеля Бога якога
Крочыш ты ўслед за мной, адкажы, для чаго?
Біўся з ворагам я, быў паранены ў бойцы,
Акрыяю вось трохі, пайду ваяваць.
Ты сыграй, гарманіст, аб радзімай старонцы,
Каб лягчэй было гора сваё гараваць..."
Мерна поезд ідзе, вёрсты хутка мінае,
Хрыплаватыя гукі плывуць над зямлёй,
І паранены, слёзы салдат выцірае,
Рэжа хлеб папалам сваёй цвёрдай рукой.
Свидетельство о публикации №124102602753