Дарога

Вось бы дарогу знайсці -
Тую, што век не прайсці,
Хоць ты ідзі, хоць ляці,
Хоць вынаходзь тэлепорт.
Тую, дзе мора сустрэч,
Дзе можна з жудасці — прэч,
Дзе мой затуплены меч —
Спорт.
Ёй бы віхляць, як рака,
Каб часам вірлівы рукаў
Вучыцца нанова вяртаў —
Паўтор!
І можна было б не шукаць
Ды акуляры здымаць,
Каб навучыцца сцішаць
Дакор.


Рецензии