Камера

За кратамі ўласных вачэй,
Дзе чорнае сонца пячэ,
Дзе часу брыдота цячэ,
Закуты.
За сценамі ўласных павек
Замкнёны жывы чалавек
І п'е там з аідавых рэк
Атруту.


Рецензии