Прытулак дум

Ты засні у мяне на плячы,
Як калісьці ў юначыя годы.
Прытуліўся і не маўчы,
Раскажы мне твае прыгоды.

Раскажы пра гусей, кароў,
Пра бясконцую лета спёку,
Пра нападкі сляпнёў, аваднёў,
Што кусалі на кожным кроку.

А пасля я табе раскажу
Пра дзівосы краін далёкіх,
Пра замкнутую нашу мяжу,
Пра паходы да мэт высокіх.

Пра высокія ў неба бары,
Як у роднае Свіцязі стража.
Як там папараць у гушчары
Сцежку еднасці любым кажа.

А як месячык выйдзе з-за хмар,
На вод люстра дарогу паложыць
Я пабачу каханае твар
І пазбуду усё, што трывожыць.

О, прытулак шчаслівых мар!
Ты даеш у жыцці засцярогу,
Што які б не сустрэў мяне ўдар,
Твая вера мне дасць перамогу!


Рецензии