Тожа мне
Шчасьце ў лепшым, - аксіёма.
Ў лепшым з горшага – як ёсць.
Кожны мае шчасьце дома
І няшчасьце навакол.
Дзе Ваш дом, Вам вызначацца,
мой чытач і правадыр, -
Бо было б чым Вам займацца,
Не чыталі б тут радкі.
Значыць дом тут Ваш, пакуль што.
Значыць шчасьце тут пакуль,
дом пакуль , які не купіш…
І забудзеш, як той сум.
Сум ужо не шчасьце можа?
Аксіёма? Ці яна?
Сум бывае шчасьцем ТОЖА*!!!
Калі весела ЎСІГДА**
Сорные как бы слова, называемые трасянкой, означают “тоже” і “всегда”.
Свидетельство о публикации №124102406053