Мы памiраем за нiшто...
Крумкач стары раскапае,
Зірну на неба...
___________________
Мы паміраем за нішто
Там дзе акопы як алеі,
Там дзе заўчасна мы сталеем
І паміраем за нішто...
Праз злом разбураных мастоў
Прыйшлі у хату, што без даху
І там мяняем апранаху,
А потым падаем пластом...
Такі далёкі зараз дом...
Які магчыма не убачу,
Бо буду ў скрыні я лядашчы,
Ў якой зусім няма акон...
У дваццаць тры надыдзе скон,
У дваццаць пяць сальюцца рэкі,
І дажывуць адны калекі,
І зноўку вернуцца у дом...
Ды не пазнаюць іх у трыццаць,
Бо і не трыццаць ім зусім,
Бо ім за семдзесят адзін...
І толькі мараць, каб забыцца...
Забыць пра ўсё, як сон гаротны,
Але пазбаўлены канца
Чамусьці гэты шлях зваротны...
Свидетельство о публикации №124102307258