Каб паслухаць i запомнiць...
Каб паслухаць і запомніць
Шум кастрычніцкіх лістоў,
Паглядзець на сонца промні
Праз аголенасць кустоў,
Пасядзець на пні, памарыць,
Адшукаць прыгожы грыб,
Кроч у лес, хоць неба хмарыць
Над прысадамі сядзіб.
Кроч у лес, вазьмі для песні
Слова, што ў душы ўваскрэсне,
І на ўсю зіму запомні
Сум кастрычніцкіх лістоў,
Як фарбуе восень скроні
Пасівелыя кустоў,
Як грыбок з імху вылазіць,
Быццам просіцца - у кош...
Кроч у лес, каб песню ладзіць,
Нат нягледзячы на дождж.
23 - 24. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124102302552