Вераснёвае зорнае

І памкнецца душа да дрыготкай блакітнасці зорак
Вераснёвага неба, яго вераснёвай ракі,
Што сплыве незнарок на мой росна-кляновы падворак,
Дзе ў далоні ўпадуць, ці пад сэрца тых зор вугалькі.

Стане морам рака, запалаўшага рання на ўсходзе,
І не зможа яго нават выпіць вядомы ўсім Ксанф,
Па-за межамі сноў, на святой і на ўтульнай прыродзе
Заспявае душа, вальс пачуўшы альбо падэспань.

Цудадзейным агнём, прамяністаю іскрай заўзята,
Вугалёчак іскрысты запаліць рубіны шыпшын...
Зноў адчуем з табой, што існуе сапраўднае свята,
Калі зор вугалёк вечна жыў у кахання душы.

23.09.2024   Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч


Рецензии
Ой, какая мелодичная твоя родная мова) Всё понятно без перевода - это музыка твоей влюбленной души, Яденька)
Красота 😍💓
Спасибо)

Ольга Заря 2   03.11.2024 13:49     Заявить о нарушении
Рада, Оленька, что не нужен перевод. Даже не сомневалась в этом.
Тебе ли, поющей флейте, не слышать?!
Доброго утра!

Ядвига Довнар   04.11.2024 09:06   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.