Прыгожы горад Шчучын
Прыгожыя рэкі, палі і лясы.
Усё дорага, міла ў роднай старонцы,
Дзе птушкі спяваюць, шумяць каласы,
Дзе сэрца напоўнена радасцю, шчасцем,
І ў небе ты бачыш - ляцяць жураўлі.
Ніколі не думаеш ты аб няшчасці
На роднай сваёй беларускай зямлі.
У Беларусі ёсць шмат гарадоў,
І вёскі, мястэчкі таксама тут ёсць.
І дзе б ты ні быў, ты вярнешся дамоў,
У родных краях не будзеш ты госць.
У Беларусі ёсць горад цудоўны,
Прыгожы, цікавы, ён Шчучын завецца.
На плошчы Савецкай Дом ёсць чырвоны,
І вежа ў цэнтры, гадзіннік у ёй б'ецца.
Далей - Дом культуры, царква і касцёл,
Блакітнае возера непадалёку.
У горадзе ўсюды, куды б ні прыйшоў,
Усё так чаруе і радуе вока.
Усюды так чыста, прыгожа і дзіўна,
Так ясна і хораша на душы
Таму, што ўсё гэта - твая Радзіма,
І на Радзіме прыемна жыць!
Свидетельство о публикации №124102206288