Думау, дождж шумiць ля лесу...
Думаў, дождж шуміць ля лесу,
Да асінак падышоў,
А яны там пішуць п'есу
Дрогкім почыркам лістоў
І шумяць, дрыжаць так шпарка,
Як жняяркі - у жытах,
І вядуць размовы палка,
Нібы каюцца ў грахах.
Звечарэла. Сціхла вёска,
Толькі шум лістоў асін
На пагорку, на падмостках,
І слухач у іх - адзін...
Думаў, дождж шуміць пад лесам,
Да асінак падышоў,
Каб паслухаць з інтарэсам
Шум з'асененых лістоў.
22. 10. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124102203128