Намёт
Вадкі і цякучы.
Чорны, вечны і халодны,
З дотыкам пякучым.
У маім намёце — зоры,
Дні і ночы Брахмы.
Кальпа прамінула ўчора
Ніткаю Арахны.
У маім намёце — горыч,
Лёзы ў чаканні.
Ночы вечнасць, цемры мора.
Розум мой пачварны.
Свидетельство о публикации №124102202774