Не вайне!
Акопы, рытвіны, салдаты,
Якія не вернуцца з бою,
Сваёй не збудуюць хаты.
Пакуль мы яшчэ жывыя
Прашу: не маўчыце, людзі!
Хай зброя ў мартэне завые
І гучна вайну асудзіць.
Адліце з той лавы гіры,
Зрабіце са зброі рэйкі!
Вярніце надзею міру,
Каб неслі цячэнне рэкі.
Спыніце , прашу Вас, войны,
Што дыхаюць лютай смерцю...
Мы можам, мы сёння здольны
След войнаў з планеты сцерці.
03.08.2022.
Свидетельство о публикации №124102104855