Думкi

Паміж нашымі думкамі -- неба.
Паміж нашымі сэрцамі -- краты.
Ты ня ведала, я ня ведаў,
Што жыццё падмяніла карты.

Столь не чуе ні слёзы, ні ўздыхі.
Холад сценаў прарочыць хваробы.
Лёс нясе толькі ліха за ліхам,
А жыццё памнажае мікробы.

Людзі ў робе аднолькава-шэрай
Шпацыруюць штодзённа па плацы.
Горад Мінск штось чакае ў чэргах,
А за Мінскам -- народ без працы.

Я твой ліст кожны вечар чытаю --
Ты трымайся. Мы верым, можам...
Пра здароўе ў цябе не пытаю --
Хай дваім дапаможа Божа.

03.08.2024.


Рецензии