Бiсектрыса

Я ўлюбляюся па-крысе
Ў твой пагляд і аблічча рысы.
Мы з табой не такія, бы ўсе --
Нашы сэрцы з адной бісектрысы.

Не падзелены папалам
Ёю думкі, сумленне, вера.
Мы будуем для шчасця Храм,
Робім крок не назад, а ў перад.

Ты спяваеш пра лёс людзей,
Нясеш лекі ў напеве шчырым.
Верыш -- хутка настане дзень
Вырашальны для ўсёй Айчыны.

Я шукаю жыццёвы крыж
Сярод літар, мелодый, словаў.
Бісектрыса -- сячэнне звыш.
Бісектрыса -- жыцця аснова.

04.08.2024.


Рецензии